Аляксандр Лукашэнка заявіў, што першачарговая віна за “плюшавы дэсант” ляжыць на памежніках. Гэта ён зазначыў падчас прызначэння новага кіраўніцтва.

“Што тычыцца апошніх рашэнняў, у тым ліку кадравых, надзвычайшчыны ў гэтым ніякай няма. Наадварот – яшчэ мала пакаралі. У савецкія часы за падобныя рэчы пасадзілі б за краты”, — так пракаментаваў кадравыя рашэнні кіраўнік краіны.

Абвінавачваючы памежнікаў у інцыдэнце са шведскім самалётам, Лукашэнка заявіў: “У тым што адбылося вінаватыя перш за ўсё памежнікі, таму што памежны атрад выявіў самалёт, але адпаведная каманда аб пакаранні парушальнікаў мяжы не прайшла”.

Поделиться ссылкой: