Мужыны выжываюць у два разы часцей за жанчын. Шанцы на ўратаванне дзяцей звяліся да 15%. Што да членаў каманды і капітанаў, то яны выжываюць часцей за пасажыраў-мужчын у працэнтных суадносінах  61% да 37%.

Прычым, гэта не залежыць ад таго на колькі доўгай па часе была катастрофа і колькі часу сумесна правялі пасажыры і каманда карабля. Заклік: “Спачатку дзеці і жанчыны!” на справе застаецца толькі заклікам. Нават, калі жанчын на карабле было значна менш, чым мужчын, усё роўна іх шанцы выжыць былі вельмі нізкімі. Выключэннем была катастрофа “Цітаніка”. Яго капітан загадаў спачатку спускаць у шлюпкі дзяцей і жанчын. Гэты загад давялося выконваць са зброяй у руках. У выніку верагоднасць выжывання жанчын дасягнула 70% супраць 20% мужчын.

Даследчыкі прыйшлі да высновы, што падчас катастрофы дзейнічае прынцып “кожны за сябе” і таму, на сітуацыю могуць паўплываць толькі рашучыя дзеянні капітана.

Поделиться ссылкой: