Следчыя разглядаюць яго дзеянні як перавышэнне службовых паўнамоцтваў, якія нанеслі ўрон у асабліва буйным памеры.

Крымінальную справу распачалі пасля правядзення праверкі па фактах парушэнняў, якія мелі месца падчас расходвання бюджэтных грашовых сродкаў на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі па аб’екце “Рэканструкцыя жылой сядзібнай забудовы в.Цна”.

 Следчыя выявілі, што ў 2007 годзе быў заключаны кантракт паміж УКБ і “Мінсксельгаспраектам” . Пасля гэтага падрадчыкі і субпадрадчыкі выканалі неабходныя працы на суму больш за мільярд рублёў. Але дакументацыя не была ўзгоднена з кампетэнтнымі органамі з-за неадпаведнасці будаўнічым нормам.  

Атрымалася, што дакументацыя аб’екта не была распрацавана ў поўным аб’ёме і заказчыку не перадавалася.

Пракурорская праверка  паказала, што ўрон дзяржаве склаў 1 мільярд 375 тысяч рублёў.

Поделиться ссылкой: