Аб гэтым ён паведаміў у лісце да жонкі, напісаным пасля выхаду з карцара, дзе палітвязень правёў 10 сутак. Вынікам гэтага стала адмова змяніць яму рэжым утрымання ў турме са строгага на звычайны, паведамляе сайт http://statkevich.org.

Безумоўна, (…) на камісіі працягнулі строгі рэжым на невызначаны (?) тэрмін у сувязі з нядаўнім спагнаннем. А хто б сумняваўся, для таго тое спагнанне і зрабілі. Праўда, тут ёсць яшчэ адзін аспект – вельмі стэрэатыпнае мысленне: Калі адзін з “палітычных” у ШІЗА напісаў “прашэнне”, то трэба і астатніх туды пасадзіць, мо і яны напішуць. Але ж розныя людзі, розныя сітуацыі, розная адказнасць. У мяне яна найбольшая, улічваючы маё “кандыдацтва”. Я не асуджаю нікога з тых, хто “папрасіўся”, прашу не асуджаць іх нікому, буду шчыра рады, калі яны выйдуць на свабоду, але сам “прасіцца” права не маю. І ніякія ШІЗА і “рэжымы” тут нічога не мяняюць.

Вядома, што ад Мікалая Статкевіча патрабавалі так званую заяву аб бяспечным утрыманні, каб змясціць ў адзіночную камеру. Палітык паведамляе, што зрабіў вусную заяву супрацьлеглага сэнсу — аб змяшчэнні яго ў “бяспечнае месца” ў сувязі з пагрозамі з боку адміністрацыі. “Ён таксама настаяў, — перадае Марына Адамовіч, — каб кіраўніцтва турмы дало яму абяцанне “больш ніколі нават не казаць пра “памілаванне”, бо, “па-першае, мая пазіцыя вядомая і нязменная. Па-другое, гэта кепская для мяне прыкмета, бо кожны раз пасля адмовы “папрасіцца” у мяне паынаюцца праблемы з насоўкамі, біркамі, суседзямі і г.д.”.

Акрамя таго, палітык паведаміў, што акружныя камісіі з Магілёва дасылаюць адмовы ў рэгістрацыі яго ініцыятыўных груп проста ў турму, пры гэтым груба парушаючы патрабаванне закона аб тэрмінах, неабходных для абскарджвання рашэнняў. Як зазначыла Марына Адамовіч, “правая рука не ведае, што робіць левая. Ярмошына ж толькі днямі даводзіла, што Статкевіч не мае ніякага дачынення да свайго вылучэння, затое акруговыя камісіі ў гэтым не сумняваюцца”.

Поделиться ссылкой: