Так, 27 ліпеня ў 07.05 каля вёскі Альшаны Столінскага раёна Брэсцкай вобласці мясцовыя жыхары знайшлі і вынялі з вады патанулага ў возеры хлопчыка 2003 года нараджэння, вучня трэцяга класа.

У 11.30 у вёсцы Лаўля Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці работнікі Асвода ў возеры Лаўля знайшлі цела жанчыны 1985 года нараджэння. Як высветлілася, яна адпачывала на беразе разам са сваім знаёмым. У стане алкагольнага ап’янення зайшла ў ваду, заплыла далёка ад берага і патанула. У гэты час п’яны мужчына спаў.

У 12.47 ратавальнікам паступіла паведамленне пра чалавека, які тоне ў рацэ Бярэзіна каля вёскі Навасёлкі Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Работнікамі МНС знойдзены і выцягнуты з вады труп пенсіянера 1942 года нараджэння.

У 14.08 у Клічаве (Магілёўская вобласць) работнікі МНС у рацэ Ольса знайшлі і дасталі з вады загінулага мужчыну 1969 года нараджэння. Паводле заключэння медыцынскіх работнікаў, цела знаходзілася ў вадзе прыкладна два дні.

У 14.30 у вёсцы Палыкавічы Магілёўскага раёна работнікамі Асвода з Дняпра быў вылаўлены труп мужчыны 1975 года нараджэння.

У 15.15 каля вёскі Балажэвічы Мазырскага раёна Гомельскай вобласці работнікі Асвода ў рацэ Прыпяць знайшлі і вынялі з вады труп патанулага 1964 года нараджэння. Устаноўлена, што прыкладна ў 13.40 мужчына разам з братам пасля распіцця спіртных напояў на беразе ракі вырашыў пакупацца. Мужчына нырнуў у ваду і больш на паверхні не з’явіўся.

У 15.20 каля гарадскога пасёлка Касцюкоўка Гомельскага раёна асводаўцы ў возеры знайшлі патанулага 1974 года нараджэння. Высветлілася, што 26 ліпеня мужчына распіваў спіртныя напоі з сябрамі на беразе возера, пасля чаго, прыкладна ў 20.30, заплыў на сярэдзіну вадаёма і патануў.

У 19.12 у Гомелі па вуліцы Свірыдава мясцовыя жыхары знайшлі ў возеры і дасталі з вады хлопчыка 2005 года нараджэння, вучня першага класа. Дзіця перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі, яго даставілі ў дзіцячую абласную бальніцу, аднак рэанімацыйныя мерапрыемствы выніку не далі.

У 19.52 ратавальнікам паступіла паведамленне пра патанулага мужчыну ў рацэ Прыпяць у вёсцы Стрэльск Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Работнікі МНС і Асвода вялі пошукі патанулага грамадзяніна 1960 года нараджэння, якія цяпер працягваюцца.

У 23.20 у Рагачове (Гомельская вобласць) работнікамі Асвода ў Дняпры знойдзены і выняты з вады патанулы мужчына 1963 года нараджэння.

Поделиться ссылкой: