Пра гэта сведчаць вынікі апытання НІСЭПД, праведзенага у чэрвені 2012 г., і прадстаўленага ў шостым выпуску BISS з серыі аналізаў сацыялагічных дадзеных нацыянальных апытанняў.  Згодна з яго вынікамі, у часы няпэўнасці Расія і яе прэзідэнт карыстаюцца ў беларускім грамадстве большай падтрымкай за ўсе іншыя ўнутраныя і міжнародныя палітычныя інстытуты.

Гэтыя звесткі пацвярджаюць ранейшую гіпотэзу BISS, што Лукашэнка «напэўна, на некаторы час засяродзіцца на тым, каб гарантаваць сабе прыхільнасць 1/3 насельніцтва». Аднак у параўнанні з сакавіком 2012 г. электаральны рэйтынг Лукашэнкі ўпаў на 5%, склаўшы 29,7% у чэрвені. Колькасць тых, хто яму не давярае (51,9%), зноў перавысіла лік ягоных прыхільнікаў (38,5%). Тым не менш, хоць тыя, хто мяркуе, што Беларусь рухаецца ў няслушным кірунку, складаюць трывалую большасць (54,3% у чэрвені 2012 г.), Лукашэнка па-ранейшаму застаецца адзіным рэальным гульцом на беларускім палітычным полі. Такім чынам, вынікі апошняга апытання пераканаўча пацвярджаюць збольшага новае для беларускага грамадства меркаванне, узніклае ўвесну 2011 г.: у кіраўніцтва Беларусі мала шанцаў «заваяваць» большасць.

Разрыў у ліку прыхільнікаў супрацьлеглых варыянтаў геапалітычнага выбару ў беларускім грамадстве ў параўнанні з сакавіком 2012 г. скараціўся. Але ў адказ на пытанне, як бы яны прагаласавалі на рэферэндуме, па-ранейшаму больш рэспандэнтаў (43,6%) засведчыла, што аддаюць перавагу расійскаму выбару, – у параўнанні з 39,8% прыхільнікаў еўрапейскага выбару. Адказваючы на пытанне, якая краіна ці саюз можа забяспечыць Беларусі больш эфектыўную эканамічную дапамогу, 50,6% рэспандэнтаў назвалі Расію (Еўрасаюз – 32,3%), і 47,8% апытаных адзначылі, што «пазітыўна ставяцца» да Пуціна. Адсюль вынікае, што ў часы няпэўнасці Расія і яе прэзідэнт карыстаюцца ў беларускім грамадстве большай падтрымкай за ўсе іншыя ўнутраныя і міжнародныя палітычныя інстытуты.
Прачытаць цалкам тэкст можна на сайце BISS (http://belinstitute.eu).

Поделиться ссылкой: