Плануецца, што спатканне будзе доўжыцца тры дні і скончыцца 27 ліпеня. Разам з Аленай сустрэцца з бацькам прыехалі двое непаўналетніх дзяцей: дачка Віка і сын Валянцін.

Спатканне на суткі атрымаў брат Сяргея Каваленкі Віталь і ягоны бацька Аляксандар Васілевіч.

Сяргей Каваленка асуджаны на два гады і месяц зняволення за парушэнне парадку адбывання хатняй хіміі пасля вывешвання бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй елцы ў Віцебску. Адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 19 Магілёва.

Поделиться ссылкой: