11.25. Памежнікі вярнулі Віталю Ругайну пашпарт і ноўтбук ды адпусцілі. Цяпер ён “ловіць” на трасе машыну, каб даехаць да сталіцы.

10:50. У Віталя Ругайна на мяжы з Літвой канфіскавалі ноўтбук. Быў складзены пратакол аб канфіскацыі згодна з артыкулам 8.9 “Працэсуальна-выканаўчага кодэкса ад адміністрацыйных правапарушэннях”. Гэты артыкул прадугледжвае, што рэчы, знойдзеныя ў фізічнай асобы пры затрыманні, вобшуку ці даглядзе могуць быць канфіскаваныя, калі маюць значэнне для прыняцця рашэння па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Поделиться ссылкой: