Нагадаем, што пасля затрымання 22 чэрвеня журналіста Еўрарадыё Паўла Свярдлова, невядомыя ў цывільным чакалі каля офіса Віталя Ругайна (яны паказвалі фотаздымак журналіста вахцёршы). Аднак з дапамогай журналістаў іншых СМІ, якія прыйшлі ў офіс Еўрарадыё, тады Ругайну ўдалося застацца на волі і з’ехаць з краіны.

Спачатку сувязі з Віталём не было. Пазней ён патэлефанаваў у рэдакцыю і паведаміў, што прайшоў поўны мытны дагляд. Яго ўжо збіраліся адпусціць, але раптам вярнулі: “Пачакайце, з вамі хочуць пагутарыць”. У Ругайна забралі пашпарт. Еўрарадыё сочыць за развіццём падзеяў.

Нагадаем, Еўрарадыё рабіла рэпартаж з мінскага метро, у часе падрыхтоўкі якога журналісты прайшліся па падземцы з цяжкой валізкай, і на іх ніхто не звярнуў увагі. Затрыманне Паўла Свярдлова, а цяпер і Віталя Ругайна магло стаць своеасаблівай помстай.

Поделиться ссылкой: