У Барысаве на прыборабудаўнічым заводзе адбыўся сход калектыву, на якім аднагалосна было прынята рашэнне аб вылучэнні Віктара Гумінскага кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Прадстаўнікі адміністрацыі заводу Гумінскага вельмі хвалілі. Чаму ён гэтым разам пабаяўся ісці да былых выбаршчыкаў з Барысаўскай гарадской акругі і перакінуўся на суседнюю, ніхто не запытваўся.

Віктар Гумінскі – адзін з самых адыёзных дэпутатаў. Былы ваенны палітрук, ён вельмі ўпадабаў працу не ў казармах і на палігонах, а ў авальнай залі. Абіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў другога, трэцяга, чацвертага склікання. Як толькі пачала стварацца праўладная арганізацыя “Белая русь” – уступіў у яе. Усе апошнія гады з армейскай аргументацыяй “ваюе” з Захадам, чым, напэўна, і замацаваў сваё месца ў розных прэзідіумах.

Поделиться ссылкой: