Вітаю, Аляксандр!

У мінулую пятніцу вашае КДБ арыштавала студэнта Антона Сурапіна за публікацыю фотаздымкаў цацачных мядзведзікаў “Студыі Тотал”, якія прызямліліся ў Беларусі. Ад гэтай пары Сурапін быў змешчаны ў будынку КДБ і не мае аніякіх кантактаў з навакольным светам, ніякія фармальныя абвінавачваньні супраць яго не высунутыя. Такім чынам, мы хочам удакладніць наступныя факты:

Студыя Тотал (Studio Total) ніколі не паведамляла Антону Сурапіну, як і любому іншаму грамадзяніну Беларусі, пра тое, што яна планавала зрабіць. Мы вельмі паважаем іх і ганарымся імі, каб падвяргаць іх такой рызыцы. Усё, што мы хацелі ведаць пра вашу супрацьпаветраную абарону, няцяжка было знайсці ў інтэрнеце, апісанне было ўсюды аднолькавае: жорсткі, але даволі няспраўны механізм, які болей падыходзіць для парадаў і для пераследу грамадзянскіх асоб.

Так, мы ведалі, што вы загадалі збіць паветраны шар, які дрэйфаваў праз мяжу ў Беларусь, і забіць тым самым двух нявінных людзей…

Нядаўна вы абвясцілі, што асабіста гарантуеце эфектыўнасць беларускай абароны. Вы ўклалі 20 мільярдаў еўра ў сістэмы СПА, якія не маглі выявіць невялічкі самалёт з грузам плюшавых мядзведзікаў. Павел Казлоўскі, былы міністр абароны Беларусі сказаў: вы стварылі рэжым, які траціць высілкі, каб пацыент выглядаў здаровым, але не на яго лячэнне…

Наш вам савет такі: вазміце сябе ў рукі, пакуль не стала занадта позна. Выкарыстайце фінансавыя рэсурсы, якія вы марнуеце на КДБ і ваенныя парады, каб вывесці краіну з фінансавага крызісу. Што яшчэ больш важна — будзьце менш палітычна актыўным. Можа, вы маглі б трохі больш гуляць у хакей? Гавораць, што гэта ў вас атрымліваецца лепей. Можа, калі вы пераможаце без падаману, для разнастайнасці, вы адчуеце сябе лепей? Вы лідар краіны, у якой жывуць фантастычныя людзі. Яны заслугоўваюць пераменаў.

Але калі вам абсалютна неабходныя турмы і пакрыўджаныя людзі — чаму б не запрасіць нас? У рэшце рэшт, менавіта мы былі тымі, хто лятаў на самалёце, а не які-небудзь бедны хлопец, які выпадкова прадаў нам шакалад. Мы абяцаем вам прыехаць і адказаць на ўсе вашы пытанні і распавесці вам усё пра нашую працу. Як мы ляталі, як мы ашукалі вашу сістэму СПА і гэтак далей. Усё, што вам трэба зрабіць, гэта абяцаць болей не катаваць нявінных мінакоў.

Можа, калі-небудзь аднойчы мы б проста прыляцелі? Напрыклад, на ваш чэмпіянат свету па хакеі?

З найлепшымі пажаданнямі ад імя “Студыя Тотал”

Пэр Кромвэл

Арыгінал ліста

Поделиться ссылкой: