Іініцыятыўныя групы за вылучэнне кандыдатам на парламенцкія выбары палітвязня Мікалая Статкевіча будуць рэгістравацца ва ўсіх 14 акругах вобласці, паведамляе сайт spring96.org

У  большасць камісій дакументы ўжо пададзены, распавёў Аляксей Гаўруцікаў, аднапартыец Статкевіча:

“Наша ініцыятыўная група – гэта больш за 100 чалавек, я падаю дакументы ў камісіі. Яшчэ нідзе нам не адмовілі, паўсюль прымаюць. Наша мэта – прыцягнуць увагу да наяўнасці палітвязняў у краіне, да таго, што за кратамі сядзяць тыя, каго падтрымлівае народ, і хто цалкам заслугоўвае таго, каб быць абраным у Парламент”.

Поделиться ссылкой: