Патэлефанаваў адвакатвідаць, дзяржаўны, бо мы не паспелі дабраццаЯго пакуль не выпускаюць, але нібыта ненадоўга. Мы са следчым будзем звязвацца. А зранку будзем з гэтым адвакатам сустракацца“, паведаміла маці Антона Еўрарадыё.

Як паведамляла “Народная Воля”, раней у прыёмнай КДБ адмовіліся даць якую-небудзь інфармацыю пра журналіста, спаслаўшыся на тое, што не маюць права «ўмешвацца ў следчыя дзеянні».

На колькі дзён Антону працягнулі тэрмін затрымання, маці пакуль дакладна не ведае. Заўтра бацькі мяркуюць перадаць хлопцу перадачу.

Нагадаем, Сурапіна затрымалі за здымкі “дэсанту мядзведзікаў”, размешчаныя на яго сайце bnp.by. Хлопца правяраюць на датычнасьць да інцыдэнту. Тым часам Мінабароны дагэтуль упарта абвяргала сапраўднасць звестак пра гэты перфоманс.

Поделиться ссылкой: