У межах “Славянскага базару ў Віцебску” БРСМ стаў асноўным арганізатарам так званага Дня моладзі. На працягу ўсяго дня ў Віцебску праходзілі разнастайныя мерапрыемствы, якія мусілі зацікавіць моладзь. Праўда, надвор’е не спрыяла – большасць імпрэз праводзілася на вуліцы, а ў горадзе з раніцы ішоў дождж. Падмочанымі аказаліся адкрыцце Дня моладзі і маладзежны фэст “Копилка талантов”.

Між тым, самым цікавым можна лічыць той факт, што БРСМ быў адзінай арганізацыяй, якая на сваей прэс-канферэнцыі наладзіла пачастунак. Прапанавалі адведаць кавалачак сыра, які прадаставілі спонсары. Прапанова вельмі зацікавіла прадстаўнікоў расійскіх СМІ, якія з радасцю прынялі запрашэнне.

Поделиться ссылкой: