Былы асуджаны распавёў, што адміністрацыя калоніі № 19 увесь час абвінавачвае Сяргея ў нейкіх парушэннях і робіць усё дзеля таго, каб ён не выйшаў на волю па амністыі.

 Цяпер Кваленка мае статус “злоснага парушальніка рэжыму”. Апроч таго, кіраўнік медчасткі дагэтуль не перадаў Сяргею лекі і не прызначыў дыетычнае харчаванне. Стан здароўя палітвязня выклікае занепакоеннасць – галаўны боль не праходзіць па некалькі дзён.

Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце еўрадэпутата Марэка Мігальскага, які стварыў яго ў падтрымку Каваленкі. Там размешчана і петыцыя з патрабаваннем вызваліць Сяргея Каваленку, пад якой падпісаліся расійскі пісьменнік Уладзімір Букоўскі, вядомы расійскі праваабаронца Леў Панамароў і старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

Поделиться ссылкой: