Аб гэтым паведаміла жонка палітвязня Марына Адамовіч, пра гэта ёй стала вядома толькі сёння, паведамляе сайт statkevich.org.

Кандыдат на мінулых прэзідэнцкіх выбарах Мікалай Статкевіч ужо шэсць сутак знаходзіцца ў карцэры. Ён нарэшце “дачакаўся чаргі” ў адмысловую камеру для адбыцця пакарання. Як Мікалай паведаміў жонцы ў апошнім атрыманым лісце, ніхто так і не паведаміў яму, за што канкрэтна накладзена спагнанне.

Раней палітвязень выказваў меркаванне, што гэта – “помста за нейкі сарваны план”…

Мікалай Статкевіч – кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года, асуджаны да 6 год пазбаўлення волі, знаходзіцца зараз у турме №4 у г. Магілёве, куды пераведзены на 3 гады са Шклова, з ПК-17, нібыта як “злосны парушальнік рэжыму”, які “не стаў на шлях выпраўлення”. У дачыненні да палітвязня неаднаразова ўчыняліся грубыя правакацыі, якія наўпрост звязваюцца з яго адмовай падпісаць прашэнне аб “памілаванні”

Поделиться ссылкой: