Карняенка збіраўся вылецець у Вену на семінар АБСЕ па пытаннях выбараў. На нарадзе збіраецца прысутнічаць старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына.

У аэрапорце «Мінска-2» яму паведамілі, што ён невыязны і паставілі ў пашпарт адпаведную пячатку.

«Я нават сфатаграфаваў: побач мой пасадачны талон. І штамп «У выездзе адмоўлена», усё добра бачна», — заявіў Карняенка Свабодзе.

11 ліпеня ў доме сустаршыні кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктара Карняенкі ў Фаніпалі прайшоў ператрус паводле санкцыі пракурора.

У Карняенкі канфіскавалі наклад бюлетэняў «За справядлівыя выбары» .

Поделиться ссылкой: