Верталёт з беларуска-расійскім экіпажам разбіўся ў Афганістане

3

Верталёт Мі-8МТВ меў расійска-беларускі экіпаж, паведамляе “Інтэрфакс”. Пры пасадцы ў 60 кіламетрах ад Кандагара верталёт закрануў агароджу і паваліўся з вышыні ў некалькі метраў. Загінуў бортмеханік — грамадзянін Расіі: пры ўдары ён выпаў з верталёта. Камандзір — грамадзянін Беларусі і другі пілот-расіянін былі дастаўленыя ў клініку Кабула, а потым іх перавезлі ў апёкавы цэнтр у Краснадары.

Верталёт быў зарэгістраваны ў Гвінеі, адзначае “Беларускі партызан”. Ён дастаўляў ваду для амерыканскай вайсковай базы, размешчанай пад Кандагарам.

Фота — military-informer.narod.ru


Няма запісаў для адлюстравання