Па словах Алега Гулака, прагрэсу ў адрозненні ад кампаніі-2008 не адбылося.

– Адсутнасць крытэраў, па якіх вылучаюцца кандыдатуры ў камісіі, дазваляе дзяржаўным органам суб’ектыўна фарміраваць камісіі, – дадаў Валянцін Стэфановіч. – Напрыклад,  “Белая Русь” вылучыла 117 чалавек, з якіх 106 прайшлі ў камісіі – гэта 98,5% ад вылучаных. У той час, як усе апазіцыйныя палітычныя партыі склалі толькі 24%”. Яшчэ адна асаблівасць сёлетніх выбараў — у спісах акруговых камісій з’явіліся прадстаўнікі адміністрацый раёнаў, праўрадавых арганізацый, але сёлета яны падавалі заяўкі не ад грамадскіх аб’яднанняў, а ад групы грамадзян шляхам збору подпісаў. Цікава, інтарэсы якіх грамадзян прадстаўляюць гэтыя кандыдатуры?

“Цікавасць у народа да парламенцкіх выбараў невялікая…”

“Цікавасць у народа да парламенцкіх выбараў невялікая…”

“Цікавасць у народа да парламенцкіх выбараў невялікая, – адзначае Алег Гулак. – Гэта вялікая праблема, якую ўлады павінны разумець. Такое стаўленне ў людзей сфарміравалася, бо выбарчая працэдура непразрыстая, а роля парламента ў краіне невялікая. Як вырашыць праблему? Парламент павінен стаць рэальнай палітычнай сілай у дзяржаве, а выбары  – зразумелай і адкрытай працэдурай для выбаршчыкаў і назіральнікаў”.

Поделиться ссылкой: