5 ліпеня старшыня суполкі Свабоднага прафсаюза Беларускага на Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў Міхаіл Кавалькоў зноў не трапіў на сваё працоўнае месца — у офіс суполкі, які знаходзіцца ў будынку заводакіраўніцтва.

 

На Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў дзве брыгады другой змены цэху зборкі трактароў адмаўляюцца працаваць. Пра гэта паведаміў «Свабодзе» адзін з работнікаў прадпрыемства. Паводле працаўніка, нагодай для пратэсту сталася змяншэнне заробку.

Адмаўляюцца працаваць каля дваццаці чалавек.

«Мы сёння прыйшлі на змену і нам далі разліковыя квіткі. І нас пазбавілі даплат на 45 працэнтаў. Ніякіх азнаямленняў ані з ніякімі загадамі не было. Проста ўзялі і пазбавілі. Начальства нічога не хоча тлумачыць. Мы адмовіліся сёння працаваць. Самі мы на змене, нікуды не сыходзім, але і не працуем. Запалохвалі нас. Казалі, што пазвальняюць. Пагражалі, што за гэты месяц нас пазбавяць даплат на сто працэнтаў. Сказалі, што знойдуць за што. Змена наша заканчваецца, а 24 гадзіне. Заўтра пойдзем да завадзкога начальства», паведаміў працаўнік завода.
 

Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў вырабляе намеклатурныя вузлы для ўсё лінейкі трактароў Мінскага трактарнага заводу. Прадпрыемства – адно з самых паспяховых у Бабруйску. На ім працуе больш за тры з паловай тысячы чалавек.

Поделиться ссылкой: