Тарыфы на паслугі ЖКГ будуць павышацца

4

Пры гэтым назваць канкрэтныя тэрміны ён не змог, “таму што рашэнне наконт нейкага месяца ці даты пакуль не прынята”.

Паводле слоў чыноўніка, урадам на гэты год вызначана тарыфная палітыка, згодна з якой павышэнне тарыфаў на паслугі ЖКГ у разліку на стандартную двухпакаёвую кватэру з трыма жыльцамі павінна скласці не больш як 5 долараў. “Тыя павышэнні, якія адбыліся ў красавіку і чэрвені, далі пакуль рост прыкладна на 2,5 долара, з якіх 1,3 долара — па сістэме ЖКГ (вада, каналізацыя) і 1,2 долара — па сістэме Міністэрства энергетыкі (цеплазабеспячэнне). У тым жа дыяпазоне трэба чакаць павышэння і да канца гэтага года”, — адзначыў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, з улікам павышэння тарыфаў з 1 чэрвеня працэнт пакрыцця расходаў на паслугі ЖКГ складае 14,7% без уліку расходаў на электраэнергію і газ.


Няма запісаў для адлюстравання