У Гомельскай вобласці толькі 1 прадстаўнік Партыі БНФ з 4-х вылучаных трапіў ў акруговую выбарчую камісію. Пасяджэнне прэзідыума аблсавета і Гомельскага аблвыканкама доўжылася 13 хвілінаў.

Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў паведамляе, што пасяджэнне па вылучэнні прадстаўнікоў у акруговыя камісіі адбылося фактычна ў закрытым рэжыме. Спіс зацверджаных асобаў быў зачытаны неразборліва, без агучвання прозвішчаў і крытэрыяў, якімі кіраваліся, калі адбіралі прадстаўнікоў. Звесткі адносна колькасці сяброў Партыі БНФ, якія прайшлі ў акруговыя камісіі, улады прадаставіць адмовіліся. 

Поделиться ссылкой: