Гэтую ініцыятыву, якая толькі распачынаецца, моцна падтрымлівае Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, заўзяты веласіпедыст, якога часта можна спаткаць на веладарожках Мінска.

Спорт таксама можа стаць шляхам да святасці — такую думку выказаў мітрапаліт падчас Імшы на распачацце пілігрымкі.

«Бог — гэта сама дабрыня, і Яму падабаюцца добрыя людзі. А каб быць добрымі, трэба быць беззаганнымі ў сваіх паводзінах. Беззаганнымі — азначае без граху. А без граху — азначае святымі. Святасць — гэта мэта, да якой вядзе нас Бог праз свой Касцёл. Ёсць многа шляхоў да святасці. Сярод якіх таксама і спорт. Менавіта ён дапамагае выхоўваць у чалавеку цноты ахвярнасці, узаемнай дапамогі, справядлівасць, практыкуе ўвагу, гартуе волю, вытрываласць, адвагу, дух адрачэння, салідарнасць, вернасць абавязкам. Дапамагае ў станаўленні характару, які не будзе баяцца цяжкасцяў і будзе супраціўляцца злу да канца. Спорт становіцца місіяй і сведчаннем, як кажа благаслаўлёны Ян Павел ІІ», — адзначыў арцыбіскуп Кандрусевіч.

Велапілігрымка ў Будслаў, на думку арцыпастыра, з’яўляецца яшчэ адным знакам таго, што і праз спорт чалавек шукае Бога. Сёлета ў пілігрымку на веласіпедах вырушылі 17 чалавек з Мінска, Мінскага раёна і Салігорска.

Мітрапаліт выказаў надзею, што гэта пілігрымка будзе спрыяць развіццю здаровага спосабу жыцця і стане хвалой Марыі ў будслаўскім санктуарыі, каб праз Яе яшчэ мацней злучыцца з Богам і чыніць толькі добрыя справы.

Іерарх пажадаў удзельнікам велапілігрымкі адважна несці місію хрысціяніна і быць сведкамі Евангелля і Божага благаслаўлення.

Спорт таксама можа стаць шляхам да святасці

Спорт таксама можа стаць шляхам да святасці

Спорт таксама можа стаць шляхам да святасці

Спорт таксама можа стаць шляхам да святасці

Спорт таксама можа стаць шляхам да святасці

Спорт таксама можа стаць шляхам да святасці

Поделиться ссылкой: