Туды падагналі прарабскі вагончык. Гэта азначае, што ў хуткім часе там пачнецца запланаванае будаўніцтва шматпавярховікаў.

 Канфлікт паміж уладамі і жыхарамі мікрараёна доўжыцца ад 2005 года. На мінулым тыдні жыхары сустракаліся з прадстаўнікамі адміністрацыі Першамайскага раёна і Мінгарвыканкама. Людзі заявілі, што не дапусцяць будаўніцтва дамоў у густанаселеным раёне. Яны патрабавалі дапусціць грамадскасць да абмеркавання рашэння гарадскіх чыноўнікаў. У іншым выпадку ім прыгразілі вулічнай акцыяй пратэсту. Да таго ж, жыхары пачалі збіраць подпісы за адкліканне дэпутатаў і зняццё з пасады кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы.

 Агароджу ўсталявалі раніцай, калі людзі ехалі на працу. Увечары на месцы магчымага будаўніцтва жыхары збяруцца, каб абмеркаваць свае далейшыя дзеянні.

Поделиться ссылкой: