Гэтак мяркуе жонка палітыка Марына Адамовіч. Паводле яе звестак, 28 чэрвеня, калі яе мужа пакаралі карцэрам, яго туды яшчэ не змясьцілі, бо не была вызвалена асобная камера. Такім чынам з якога дня дакладна Мікалай Статкевіч пачаў адбываць 10 дзён карцэру яго жонка дагэтуль не ведае. Марына Адамовіч працытавала ліст, які атрымала ад мужа напярэдадні. У лісце згадвалася пра прапанову атрымаць памілаванне, якую Статкевіч не прыняў.

«18.06 мне сказалі, што ёсць магчымасць атрымаць „памілаванне“, без прызнання віны. Я адмовіўся і 20.06 у камеру пасадзілі чалавека, які назваўся прозвішчам асуджанага, з якім я нядоўга бачыўся ў калёніі № 17. Але я не пазнаў у ім таго чалавека. Я распавёў яму, што за людзі ў нашай камеры і ён стаў прасіцца ў іншую камеру, але яго не выпусцілі. Я распытаў яго і ён нарэшце прызнаўся, што 2 месяцы сядзеў у камеры з хворымі на СНІД.»

Паводле меркаванняў, магчымы канфлікт з гэтым новым вязням спрычыніўся да таго, што Міколу Статкевіча пакаралі карцэрам. Асноўная прычына пакарання, як мяркуе Марына Адамовіч, гэта адмова яе мужа пісаць прашэнне аб памілаванні.

Поделиться ссылкой: