Па словах прэсавага сакратара Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Наталлі Жывалеўскай, гаспадыню хаты ўбачыла ў калодзежы другая кабета. Яна і паведаміла астатнім людзям, а тыя выклікалі спецдапамогу…

Адзінокую старую выцягвалі са студні з дапамогаю вяровак і лесвіцы. Ніякіх пашкоджанняў медыкі не дыягнасцыравалі. Бабуля трохі перапужалася, але была ў поўнай прытомнасці.

Цяпер вяскоўцы гадаюць: ці выпадковым было здарэнне, ці старая проста хацела накласці на сябе рукі. Пак словах суседзяў бабулька апошнім часам вяла сябе трохі дзіўнавата, калі не сказаць болей – неадэкватна…

А вось трохгадовае дзіця са Слоніма выпала з пятага паверху з-за недагляду бацькоў. Тыя прыбіралі ў кватэры і на якую хвіліну выпусцілі з поля зроку малога Сашу. Гэтага было дастаткова, каб гарэза ўскараскаўся на падваконнік адкрытага акна і адправіўся свабодны палёт. Шчасце немаўляці, што прызямліўся на мяккі жвір…

У аддзяленні траўматалогіі ўрачы зафіксавалі закрытыя пашкоджанні перадплеччаў. Але не настолькі траўмы сур’ёзныя, каб малога трымаць у бальніцы. Цяпер ён праходзіць амбулаторнае лячэнне. Як вырасце, кажуць мясцовыя жартаўнікі, то няхай ідзе вучыцца на лётчыка – мяккае прызямленне яму. Відаць, гарантавана самім Госпадам Богам…

Поделиться ссылкой: