У 7 раніцы з хаты забралі і адвезлі ў РУУС Фрунзэнскага раёну актывіста моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду!» «Zмена» Віталя Васількова.

У гэты ж час супрацоўнікі праваахоўных органаў прыходзілі да жонкі Аляксандра Арцыбашева, які быў затрыманы 21 чэрвеня і прысуджаны да 15 сутак адміністрацыйнага арышту, і да сястры Алеся Крата. Паводле папярэдняй інфармацыі, адзначаюць праваабаронцы, у абедзьвюх жанчын міліцыянты шукалі актывіста прафсаюза «Студэнцкая рада» Алеся Крата.

Таксама паведамляецца, што дадому да актывіста беларускіх нацыянал-бальшавікоў Дзмітрыя Паліенкі ўжо ня першы раз прыходзілі супрацоўнікі міліцыі, але не заспелі яго дома.

На дадзены момант, адзначаюць праваабаронцы, вядома яшчэ пра некалькі спроб міліцыі патрапіць у кватэры актывістаў беларускіх нацыянал-бальшавікоў.

Поделиться ссылкой: