Каноплю сеюць, каноплю паляць…

3

Ля вёскі Кірава (зусім побач з райцэнтрам) буяла цэлая плантацыя зелля – на 150 кватратных метрах. Скошаная “траўка” пацягнула на ўсе 110 кіло. Ля вёскі Сквошын (Салігорскі раён) – лапік каноплі заняў толькі два квадратныя метры, “ураджай” адпаведны – усяго два кілаграмы. Не адсталі і ў Любанскім раёне, тут мясцовыя міліцыянеры натрапілі на цэлы канапляны палетак плошчаю паўтара гектары. Трава пацягнула на дзве з паловаю тоны. Канечне, усё пайшло з дымам, а вось “сеяльшчыкаў” травы-дурмана ўсё яшчэ шукаюць…


Няма запісаў для адлюстравання