Не верце, калі кажуць, што 27 чэрвеня на “Народную Волю” падпісацца ўжо позна

11

— Учора закончылася падпіска, — паведаміла дзяўчына ў вакне. – Сёння можаце выпісаць “Советскую Белоруссию”, “Народную газету”…

— Я дакладна ведаю, што падпісацца на “Народную Волю” можна, — кажу ў адказ.

— Пайду даведаюся.

Праз нейкі час дзяўчына ізноў паведамляе: “Нельга падпісацца”.

Праз некалькі хвілін звяртаюся ў 30-е паштовае аддзяленне на вуліцы Кірава і там мяне супакоўваюць: “Натуральна, можна падпісацца на “Народную Волю”! Прыходзьце…”

З квітанцыяй аб падпісцы шыбую ізноў на Галоўпаштапт, звяртаюся да той жа самай дзяўчыны ў тое самае вакно.

— Прабачаце, калі ласка, — пазнае мяне касірша. – Сёння можна падпісацца на “Народную Волю”. Я памылілася…

Так што, паважаныя чытачы, калі на нейкім паштовым аддзяленні сёння яшчэ раз хтосьці памыліцца, не верце. 27 чэрвеня на наша выданне падпісацца на ліпень і на ўсё другое паўгоддзе можна!


Няма запісаў для адлюстравання