У сваім лісце да МУС Польшчы Марэк Мігальскі пісаў, што Пыжыка нельга экстрадыраваць у Беларусь, бо гэта стане такой жа памылкай, як і інфармацыя пра банкаўскі рахунак Алеся Беляцкага, якая стала падставай для крымінальнага пераследу праваабаронцы.

 Нагадаем: 5 чэрвеня, у дзень, калі затрымалі Андрэя Пыжыка, у інтэрнэце на сайце http://www.change.org/andreypyzhik пачаўся збор подпісаў з патрабаваннем яго вызвалення. Беларускія ўлады запатрабавалі выдачы Пыжыка пасля таго, як ён выступіў у якасці эксперта ў фільме тэлеканала Белсат “Страх у краіне спакою”, які быў прысвечаны тэракту ў мінскім метро.

Поделиться ссылкой: