Дэпутат звярнуў увагу на той факт, што палітвязня змясцілі ў штрафны ізалятар, адмовілі ў званках, а таксама ў неабходных яму леках.

 Марэк Мігальскі зазначыў, што адміністрацыі калоній ужываюць ціск не толькі на Сяргея Каваленку. Ён прыгадаў пра Мікалая Статкевіча, да якога ў камеру прывялі хворага на СНІД, а таксама пра Зміцера Дашкевіча, Мікалая Дзядка і Мікалая Аўтуховіча, якіх трымалі ў крытай турме. Польскі еўрадэпутат выказаў занепакоеннасць тым, што Алесь Бяляцкі атрымаў тры вымовы ад адміністрацыі.

 Мігальскі запатрабаваў ад Еўрапейскай Камісіі ўмяшальніцтва ў сітуацыю палітвязняў. Такой зварот ён накіраваў прадстаўніку Еўрапейскага Саюза Майры Моры, патрабаваўшы ад яе зрабіць неабходныя захады, каб забяспечыць медычную дапамогу Сяргею Каваленку.

 Пра беларускіх палітвязняў Марэк Мігальскі праінфармаваў старшыню Еўрапарламента Марціна Шульца і міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага.

Поделиться ссылкой: