Крывая суіцыдаў расце…

0

Паводле Раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання, 80 працэнтаў суіцыдаў здзейснены ў стане алкагольнага ап’янення, і абсалютная бальшыня смертнікаў – мужчыны. З тых 16-ці, што пакінулі гэты свет па ўласнаму жаданню, толькі трое жанчын. Псіхолагі тлумачаць гэта тым, што жанчын стрымліваюць – у адрозненне от “моцнай” паловы – дзеці, да якіх яны прывязаны больш, чым іхныя мужы. Сярод тых, хто памёр па ўласнаму жаданню – людзі самых розных узростаў і прафесій, сацыяльнага статусу і матэрыяльнага становішча. Пяць чалавек – ад 30 да 60 гадоў, шэсць – старэй 60-ці, пяцёра – зусім маладыя… З 16-ці, што пакончылі з сабою – дзесяць знешне абсалютна прыстойныя грамадзяне – мелі сем’і, працавалі, жылі ў адносным дастатку… Праблема аднак у тым, што дэпрэсіўны стан чалавека бывае цяжка разгледзець не толькі спецыялістам-псіхолагам, але і блізкім – сябрам, родзічам, калегам па працы. Чалавек па-просту замыкаецца ў сабе, ці проста робіць выгляд, што з ім усё ў парадку. На самой жа справе ўсё з дакладнасцю да наадварот: душа ў цемры, у адчаі, безнадзейна саступае д’ябльскаму наступу… Прычыны суіцыду, па меркаванні многіх спецыялістаў, не столькі ва ўласным душэўным раздраі (гэта ўсяго толькі следства, а не прычына), колькі ў жыццёвых абставінах, якія заганяюць чалавека ў кут безвыходнасці. Але і псіхалагічная дапамога людзям, што баплансуюць на памежжы жыцця і смерці, у нас яшчэ ў зародкавым стане…

У Салігорскім Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання ёсць, праўда, тэлефон даверу. Можна  званіць на нумар 170 і ананімна і абсалютна канфідэнцыяльна пагаманіць са спецыялістам-псіхолагам. Але вось бяда: крывая суіцыдаў у шахцёрскім рэгіёне лезе ўверх, а колькасць тэлефанаванняў ніяк гэтую крывую не апярэджвае…



Няма запісаў для адлюстравання