Карл ХІІ на Беларусі…

1

Ён мог нават загінуць тут, роўна, як і разграміць Пятра І з ягоным войскам. Але лёс распарадзіўся па-свойму: Карла напаткала куля ў 1718 годзе пры асадзе дацкай крэпасці ў Нарвегіі…

Цікава, што ў авнгардзе шведскай арміі ў 1702 годзе ішлі… харугвы Сапегаў – літоўска-беларускіх магнатаў, якія перайшлі на бок Карла ХІІ. І гэта нягледзячы на тое, што шведы страшна рабавалі мясцовае насельніцтва. Дзеля праўды варта сказаць і іншае: рускія рабавалі ні меней… Можа таму многія беларускія паны і сталі на бок караля.

На самым пачатку 1706 года Карл мог паквітацца з расійскім імператарам Пятром Вялікім і ягоным верным ваеначальнікам Аляксандрам Меншыкавым пад Гродна, але не атрымалася…

13 студзеня 1706 г. шведы падступіліся да Гародні, а ўжо 14-га  Карл XII начале 600 гвардзейцаў-драбантаў перайшоў па лёдзе Нёман і адкінуў рускі атрад. Наступным днём шведы развярнуліся ў баявыя парадкі і рушылі на Гродна. Але рускія, замацаваўшыся ў горадзе, не прынялі бой. Не маючы артылерыі, Карл ХІІ не адважыўся штурмаваць горад.

Гісторыя данесла, што 8 сакавіка Карл ледзь не патануў на Нёмане. Паспрабаваў было пехам перайсці раку, лёд трэснуў і кароль з галавой апынуўся пад вадой. Шведскія афіцэры ледзьве паспелі выцягнуць свайго караля з ледзяной купелі…

У пачатку 1708 г. Карл XII зноўку рушыў на ўсход. Трыма калонамі ён вёў сваё войска ў бок Гродна. Гэта была адна з самых вялікіх шведскіх армій, якая калі-небудзь ішла ў паход. І якраз тут, на Гарадзеншчыне, кароль зноў-такі ледзь не развітаўся з жыццём: невядомы стрэліў у яго проста з лесу і параніў афіцэра па правы бок ад Карла. Паступіў загад: спальваць усе вёскі і маёнткі, што былі на шляху арміі, а ўсіх мужчын, якім болей за 15 гадоў – растрэльваць…

І яшчэ адзін праўдападобны факт з гісторыі 20-гадовай вайны Карла ХІІ з маскалямі і палякамі… Пасля паразы рускай арміі пад Нарвай у 1700 годзе Пётр І мусіў пераплавіць на пушкі званы маскоўскіх храмаў і манастыроў. Але ўся пушачная армада была была згублена пад Гродна ў 1706 годзе. Каб адарвацца ад насядаўшага шведскага авангарда, рускія войскі (перад тым, як пакінуць горад) утапілі ў Нёмане ўсе свае пушкі. Так што цалкам магчыма, што на рачным дне Нёмана, і можа нават у межах цяперашняга Гродна, усё яшчэ ляжаць тыя пушкі. Пытанне за малым – адшукаць іх…


Няма запісаў для адлюстравання