Каля 400 навукоўцаў выказалі намер прыняць удзел у Другім Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі

3

Сярод жадаючых удзельнічаць у Кангрэсе — даследчыкі з Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Германіі, Чэхіі, Расіі, Канады, Францыі, Фінляндыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Японіі, Малдовы, Нідэрландаў, Румыніі, Швецыі і ЗША

Па выніках збору заявак плануецца арганізаваць працу больш чым 20 секцый, якія аб’яднаюць спецыялістаў у галіне паліталогіі,  гісторыі, сацыялогіі, філасофіі, культуралогіі ды іншых сацыяльных і гуманітарных дысцыплін.

Зараз заяўкі разглядаюцца арганізацыйным камітэтам Кангрэса, а тэзісы, дасланыя навукоўцамі, праходзяць экспертызу каардынацыйных саветаў кожнай з секцый.

Нагадаем, Другі Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі  адбудзецца ў верасні ў Літве.


Няма запісаў для адлюстравання