“Мы атрымалі інфармацыю пра накладанне спагнанняў і дадатковых абавязкаў у дачыненні да старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага. Акрамя гэтага, супраць яго ўжытыя абмежаванні датычна працягласці спатканняў, заробку і аб’ёму перадачаў. Мы расцэньваем крымінальны пераслед і турэмнае зняволенне Алеся Бяляцкага як прамы вынік ягонай законнай праваабарончай дзейнасці і як яшчэ адзін прыклад пераследу праваабаронцаў у Беларусі”, — піша ў лісце сп. Хорд.

Civil Rights Defenders заклікаюць кіраўніка Беларусі “неадкладна і безумоўна вызваліць беларускага праваабаронцу”.

Поделиться ссылкой: