А гэта не ёсць добра, бо ўсе яны, так ці інакш, займаюцца нелегальным бізнесам – гандлярствам. Прыпагранічная зона стала сапраўдным “кландайкам” для ўвішных гарадзенцаў, якія рэгулярна наведваюць суседнюю Польшчу, атаварваюцца там хадавым ды танным таварам і рэалізуюць яго па гэты бок мяжы. Пракурор паведаміў, што неўзабаве прыбыткі ад нелегальнага гандлю ў памежнай зоне прыйдзецца дэкларыраваць. Ён так і сказаў пра “чаўнакоў”: “Частка з іх маюць асабнякі ды іншамаркі, іхныя дзеці наведваюць школы, яны самі карыстаюцца медычнай дапамогай, пры гэтым не плоцяць ні капейкі ў дзяржаўную казну”. Такіх грамадзянаў, па словах стража законнасці, выклікаюць у падатковую інспекцыю, каб тыя самі задэкларыравалі свае прыбыткі.

І толькі адно незразумела: якім чынам будуць распазнаваць нелегала-“чаўнака” ад звычайнага турыста-падарожніка: турысты ж таксама маюць права тое-сёе купляць за мяжою…

Поделиться ссылкой: