У Гародні ў чарговы раз перанеслі суд над святаром (фота)

6
Сустаршыня аргкамітэту па заснаванні партыі БХД Беларус іВіталь Рымашэўскі, які прыехаў на суд ў Гродна, спрабаваў даць судовай справе цывілізаваны накірунак. “Ён абараняў правы журналістаў, падтрымваў айца Мікалая, вернікаў, тлумачыў абсурднасць справы з хрысціянскіх, маральных, этычных пазіцый. Спадара Віталя разумелі вернікі, святары, журналісты. Глухімі да доказаў Рымашэўскага засталіся толькі ахоўнікі”, – паведамляе прэсавая служба Гродзенскай арганізацыі БХД. 

Пасля некалькіх перапынкаў суддзя Ксенія Стасюкевіч прыняла рашэнне аб адпраўцы адміністратыўнага пратакола, складзенага ўчастковымі невядома як і з памылкамі, на дапрацоўку. Чым скончыцца гэты суд згадаць цяжка.


Няма запісаў для адлюстравання