Аляксандр Мілінкевіч і Уладзімір Някляеў сабраліся, каб распавесці журналістам пра новы сумесны праект руху “За свабоду” і кампаніі “Гавары праўду!”, які прысвечаны святкаванню 150-годдзя з пачатку шляхецкага паўстання 1863-1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Да сустрэчы мусілі далучыцца маладыя палітыкі Аляксандр Арцыбашаў і Павел Вінаградаў, але напярэдадні яны былі затрыманы.

 Пракаментавалі палітыкі і арышт Анджэя Пачобута.

 “Гэта вельмі кепскі сігнал нам усім, — выказаўся Уладзімір Някляеў. — Сігнал аб тым, па якому сцэнарыю могуць пайсці парламенцкія выбары”.

 “Гэта не проста арышт чалавека, які гаворыць праўду, — працягнуў Мілінкевіч. — Ідзе барацьба за Беларусь і Анджэя жадаюць выкарыстаць у гандлі з Еўропай”.

 Палітыкі адзначылі, што арышт журналіста накіраваны на пагаршэнне стасункаў з Еўропай. Калі не будуць прыняты адпаведныя меры, то еўрапейская будучыня Беларусі можа назаўжды застацца недасяжнай.

Поделиться ссылкой: