Як паведамляе Польскае радыё, сенсацыю абверг Цэнтр „КАРТА”, які займаецца даследаваннем лёсаў грамадзян Польшчы, рэпрэсаваных у 1939-1956 гадах. Заяву падтрымаў і прафесар Войцех Матэрскі, які займаецца катынскай справай.

“Нельга казаць пра пераломны момант, бо мы ведаем змест гэтага дакументу. У другой палове 90-х гадоў яго знайшоў Саша Гур’янаў — кіраўнік польскай секцыі „Мемарыялу”, і перадаў яго „КАРЦЕ”. У адпаведнасці з гэтым дакумэнтам быў створаны „Спіс рэпрэсаваных асобаў” – усіх, хто пацярпеў у выніку рэпрэсій на Усходзе пасля 17 верасня 1939 года”, — заявіў Влйцех Матэрскі.

Кіраўнік Цэнтра „КАРТА” Збігнеў Глюза адзначыў, што некаторыя прозвішчы, якія фігуруюць у знойдзеным дакуменце, ужо ёсць у спісе ахвяраў ГУЛАГа, што можа з’яўляцца сведчаннем, што знойдзены прафесарам Лебедзевай спіс – гэта не спіс расстраляных у Беларусі.

Сама Наталля Лебедзева патлумачыла, што ніколі не заяўлала, што знайшла беларускі “катынскі спіс”. Але, на яе думку, калі ў кнігах пазначаны дадзеныя адносна прыбыцця ваеннапалонных у Мінск і няма ніводнага запісу адносна іх выбыцця, можна зрабіць выснову, што гэтыя людзі загінулі на тэрыторыі Беларусі.

“Паколькі вяртанне гэтых людзей з Мінска нідзе не пазначана, буйныя канвоі з Мінска нідзе не зафіксаваны, значыць у Мінску завершыўся жыццёвы шлях гэтых людзей”, — гаворыць Наталля Лебедзева.

Поделиться ссылкой: