Толькі прадстаўнікі Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі, Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, супраць – “Руху За Свабоду”, “Гавары праўду!”, “Справядлівага свету” і Партыі БНФ,  выказаліся за падпісанне супольнай заявы аб непрызнанні “выбараў”, паведамляе сайт БХД.

Раней прадстаўнікі “шасцёркі” пагаджаліся з непрызнаннем “выбараў”, але сёння яны выступілі супраць, паведаміла Марына Хоміч, якая прадстаўляла на пасяджэнні БХД. 

“Яны сказалі, што ў нас розныя стратэгіі на гэтыя “выбары”. Але розныя стратэгіі не азначаюць, што ў краіне не парушаюцца законы і Канстытуцыя. Такім чынам, тыя, хто адмовіўся падпісаць заяву, фактычна пагадзіліся на прызнанне “выбараў дэмакратычнымі і свабоднымі. Яны яшчэ не нагуляліся ў гульні ўлады”, – адзначыла Марына Хоміч.

Поделиться ссылкой: