Чыноўнікі раяць будаўнікам стаць “арганізаванымі гастарбайтарамі”

0

Паводле афіцыйных дадзеных, за студзень-май 2012 года аб’ём выкананых падрадных работ у супастаўных цэнах склаў 63,8% ад адпаведнага перыяду мінулага году. Паколькі меней зараз працы, меней і будаўнікоў: найбольшы адток работнікаў галіны зафіксаваны ў Баранавіцкім, Кобрынскім, Ляхавіцкім, Пінскім раёнах і горадзе Пінску. У такіх умовах брэсцкім будаўнікам прыходзіцца шукаць шчасця за межамі родных мясцінаў.

Аднак міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Нічкасаў раіў прадстаўнікам гэтай прафесіі не звальняцца, каб ператварыцца ў “гастарбайтэраў”, а выправіцца ад сваёй арганізацыі на будаўніцтва аб’ектаў у Мінск альбо ў рэгіёны Расіі. Па словах Нічкасава, у Калінінградскай вобласці ці Падмаскоўі яны могуць зарабіць па 6-7 мільёнаў беларускіх рублёў за месяц. У такім выпадку ледзь ці не палове ўсіх будаўнікоў прапануецца быць “арганізаванымі гастарбайтарамі”, бо зарабіць 500 даляраў у Брэсце, як таго патрабуе кіраўніцтва краіны, зараз амаль немагчыма. І гэта пры тым, што заробкі ў будаўніцтве былі заўсёды вышэйшыя за заробкі ў іншых галінах. На што тады разлічваць прадстаўнікам менш рэнтабельных прафесій?


Няма запісаў для адлюстравання