Алена Каваленка правяла прэс-канферэнцыю ў Варшаве

0

Сапраўднай прычынай пераследу яе мужа стала тое, што ён асмеліўся вывесіць на навагодняй елцы беларускі нацыянальны сцяг. Жанчына адзначыла, што судовы працэс над яе мужам адбываўся з парушэннем заканадаўчых нормаў.

На прэс-канферэнцыі прысутнічаў еўрадэпутат Марэк Мігальскі, які ў рамках кампаніі Libereco-Partnership for Human Rights узяў на сябе персанальную апеку над беларускім палітвязнем Сяргеем Каваленкам і яго сям’ёй.

Нагадаем: напярэдадні 1 чэрвеня, Міжнароднага Дня абароны дзіця, Марэк Мігальскі ініцыяваў кампанію збору цацак для дзяцей Сяргея Каваленкі. Партнёрамі акцыі выступілі – грамадства “Projekt Śląsk”, партал “Korespondent Wschodni” і Беларускі дом у Варшаве.

Еўрадэпутат накіраваў шэраг запытаў у беларускія ўстановы з заклікам прытрымлівацца Канвенцыі правоў чалавека. Акрамя таго, ён намагаецца, каб міжнародная ўплывовая арганізацыя Amnesty International прызнала Сяргея Каваленку палітычным вязнем. “Мне не зразумела, я проста не ў стане адказаць на пытанне, чаму Amnesty International прыняла такое рашэнне. Я не разумею, як можна не прызнаць Сяргея Каваленку вязнем сумлення” – сказаў Марэк Мігальскі.

Падчас канферэнцыі ён распавёў пра інтэрнэт-сайт кампаніі салідарнасці з Каваленкам www.freekavalenka.org, які пачаў сваю працу ў панядзелак 18 чэрвеня. Марэк Мігальскі сказаў: «Гэты сайт павінен актывізаваць палякаў, даць магчымасць мець стасункі людзям, якія хочуць дапамагчы Каваленку. Сайт павінен стаць пляцоўкай для абмена інфармацыяй пра гэтую сітуацыю.»


Няма запісаў для адлюстравання