«Лінія Сталіна: гонар ці ганьба» пакажуць гледачам?

2

Паказ планаваўся ў Гістарычнай майстроўні, што на вуліцы Сухая, 25 у межах кінаклубу “Невядомая Беларусь” гісторыка Ігара Кузьняцова. Але напярэдадні паказу кіраўніцтва Гістарычнай майстроўні адмовіла ў памяшканні. Арганізатары вырашылі правесці паказ у іншым месцы. Яны заклікаюць жадаючых сабрацца на ганку Гістарычнай майстоўні, а адтуль пайсці ў іншае месца, дзе і адбудзецца мерапрыемства.

 Жадаючыя змогуць задаць пытанні аўтарам і ўдзельнікам фільмаў, а таксама паўдзельнічаць у віктарыне па сцэнарыю гомельскага фільма і гісторыі сталінскіх рэпрэсій у Беларусі. Пераможца атрымае фотаапарат.

 Першы 30-хвілінны дакумэнтальна-публіцыстычны фільм “Лінія Сталіна: гонар ці ганьба?” прадстаўляе альтэрнатыўны дзяржаўнаму погляд на гісторыю і функцыі ўмацаванага раёну з адыёзнай назвай. Аўтар ідэі і рэжысёр Уладзімер Самойлаў.

Другі фільм “Лінія Сталіна — Гомельскі рэгіён” быў зняты ў 2011-2012 гадах актывістамі кааліцыі “Наша Альтэрнатыва”. Аснову сюжэта склалі ўспаміны жыхароў розных раёнаў Гомельскай вобласьці, якія памятаюць часы сталінскіх рэпрэсій і самі адчулі іх на сабе.

 Аўтары фільму сцвярджаюць, што “Лінія Сталіна” — гэта не абарончы рубеж у Менскай вобласці, а лінія тэрору і рэпрэсій таталітарнай улады супраць уласнага народу, якая прайшла амаль праз кожную сямью і працягваецца да нашых дзён.

 Збор удзельнікаў запланаваны на 17.00.


Няма запісаў для адлюстравання