“Супрацоўнікі КДБ пачалі прыходзіць на працу да некаторых сяброў групы і пагражаць ім негатыўнымі наступствамі за тое, што яны паставілі свае подпісы за стварэнне ініцыятыўнай групы. Лічу, што гэта робіцца адмыслова з мэтай запалохвання людзей”.

 Адна з іх, Алена Нуфліенак, працуе ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Партызанскага раёна Мінска. Жанчына дапамагае пенсіянерам і інвалідам. Алена распавяла, што супрацоўнік КДБ меў размову з загадчыцай цэнтра. “Я не ведаю, чым выклікана іх цікавасць. Мне было сказана, каб я адклікала свой подпіс. Загадчыца мне так і сказала: “Адмаўляйся”. Але нічога страшнага не бачу ў тым, што падпісала паперы яшчэ зімой. Мне паабяцалі, што наконт мяне будзе яшчэ нейкае разбіральніцва з боку КДБ. Навошта? Не зразумела”, — сказала “Народнай Волі” Алена Нуфліенак.

Поделиться ссылкой: