На Сойме плануецца прыняць пастанову аб прызначэнні З’езду Партыі БНФ, які мае вылучыць кандыдатаў ад Партыі на парламенцкія выбары. Мяркуецца, што З’езд збярэцца на дзве сесіі: напачатку жніўня, дзеля вылучэння кандыдатаў ад Партыі БНФ, і ў верасні, дзеля прыняцця рашэння аб зняцьці кандыдатаў пры невыкананні ўладамі ўмоў для справядлівых выбараў, паведаміла прэсслужба Партыі БНФ.

Таксама на Сойме Партыі БНФ плануецца вылучэнне прадстаўнікоў Партыі БНФ у акруговыя выбарчыя камісіі.

Студзеньскі Сойм Партыі БНФ вырашыў вылучаць кандыдатаў і прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі, але здымаць усіх сваіх кандыдатаў рашэннем адпаведнага органа Партыі перад пачаткам датэрміновага галасавання ў тым выпадку, калі на той момант у краіне будуць палітвязні, усе вылучаныя Партыяй прадстаўнікі не будуць уключаныя ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.

25 чэрвеня для журналістаў па выніках паседжання Сойму будзе праведзены брыфінг.

Поделиться ссылкой: