Як заявіў у інтэрв’ю “Польскаму радыё” Леанід Злотнікаў, “Беларусь па-ранейшаму застаецца “terra incognita” як для еўрапейскіх палітыкаў, так і для бізнесу. “Беларуская аналітычная майстэрня” будзе тлумачыць, як насамрэч функцыянуе беларуская эканоміка, палітыка і грамадства.

“Як бы там ні было, ведаў пра Беларусь ўсё яшчэ мала. Гэты рынак не запоўнены. Мы плануем рабіць не толькі агульна-сацыяльныя даследванні, але і практычныя маркетынгавыя рэчы для бізнесу”, — патлумачыў кіраўнік новага аналітычнага цэнтру, вядомы сацыелаг Андрэй Вардамацкі.

Нагадаем, што Вардамакі пакінуў Беларусь напярэдадні апошніх прэзідэнцкіх выбараў, пасля таго, як парйшлі вобшукі ў сацыялагічнай лабараторыі “Новак”, якую ен узначальваў.

Поделиться ссылкой: