Стэфан Эрыксан стаў ганаровым старшынёй фестывалю рэкламы

5

«Не кожнаму замежніку зразумелая праблема дзвюхмоўя, што праяўляецца ў рэкламнай сферы. Але, знаходзячыся ў Беларусі, адразу разумееш, што такая праблема ёсць. Аднак хочацца, каб мова ўзмацняла свае на сённяшні дзень досыць сціплыя пазіцыі ў сферы рэкламы. Бо менавіта беларускамоўная рэклама прыцягвае, «чапляе» людзей. Яна выглядае цікавейшай і свяжэйшай, бо вылучаецца з агульнай інфармацыйнай плыні», — цытуе пасла Швецыі сайт беларускіх рэкламістаў marketing.by.

Нагадаем, што Стэфан Эрыксан выдатна ведае беларускую мову і ўвеў сярод замежных дыпламатаў моду на прамовы па-беларуску.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга Фестывалю адбудзецца 5 ліпеня.


Няма запісаў для адлюстравання