Юная мінчанка прыдумала фінансавую піраміду, не горшую за МММ

0

Толькі падчас вобшуку на кватэры юнай мінчанкі міліцыянеры знайшлі 34 дамовы на пастаўку танных будаўнічых матэр’ялаў. Падаецца, нічога злачыннага ў гэтым няма — проста бізнес-ледзі прадавала тавар значна танней, чым іншыя. Кліентаў было шмат, а вось прадукцыі — цаглін і блокаў, насамрэч проста не існавала.

Фінансавая піраміда працавала наступным чынам: у інтэрнэце дзяўчына размяшчала абвестку. Нешта кшталту “Продаж будаўнічых матэр’ялаў. Танна”. У першага кліента брала сто працэнтаў перадаплаты. Іншаму называла трохі большую суму і, калі атрымлівала яе, вяртала частку грошаў першаму кліенту, а розніцу пакідала сабе. Схема перастала працаваць, калі тых, хто хацеў купіць танна, стала куды больш, чым людзей, якія пагаджаліся на рыначныя кошты. Грошы дзяўчына браць працягнула, а вось аддаваць іх ужо не было чым.

Пакуль у міліцыю звярнуліся толькі сямнаццаць чалавек, якім давялося мець справы з юнай аферысткай. Усе яны не дачакаліся патрэбных матэр’ялаў, за якія заплацілі ад 3 да 30 мільёнаў рублёў. Па мінімальных падліках схема прынесла дзяўчыне не менш за 120 мільёнаў прыбытку. Не вядома, колі яшчэ людзей чакаюць ад махляркі паставак будаўнічых матэр’ялаў і вераць у яе шчырасць.


Няма запісаў для адлюстравання