Сям’і Васкабовічаў прапанавалі тры кватэры

6

Нагадаем, што супрацьстаянне ўладальніка дома па вуліцы 1-я Уманская Аляксея Васкабовіча з гарадскімі ўладамі цягнецца ўжо даўно. Увесь гэты час ён дамагаўся праз суд адпаведнай кампенсацыі за свой прыватны дом, які хацелі знесці быццам бы ў сувязі з будаўніцтвам метро. Тыя варыянты, што прапаноўвалі улады, Васкабовіча не задавальнялі. Замест цаглянага дома павышанай камфортнасці плошчай 210 квадратных метраў, з якога хацелі выселіць, ім вызначылі адну пяціпакаёўку (172 кв.м) на тры сям’і. Але, у рэшце рэшт, суды і гарадскія ўлады пайшлі насустрач сям’і…

– Нам прапанавалі замест дома тры кватэры, – распавядае Аляксей Васкабовіч. – Новую двухпакаёвую, новую трохпакаёвую і чатырохпакаёвую з другаснага жылога фонду. Праўда, у апошняй кухня ўсяго 5,6 кв.м., а таму я выказаў пісьмовую нязгоду з такім варыянтам. У адміністрацыі Маскоўскага раёна абяцалі разглядзець пытанне…


Няма запісаў для адлюстравання