Арганізатары Кангрэса імкнуцца сабраць разам беларускіх навукоўцаў, дзейнасць якіх звязаная з развіццём разнастайных галін сацыяльных і гуманітарных навук, а таксама эмпірычных даследаванняў сучаснага беларускага грамадства. 

Па меркаванню палітолага, дырэктара інстытута “Палітычная сфера”  Андрэя Казакевіча, у мінулыя дзесяцігоддзі развіццё сацыяльных і гуманітарных навук у Беларусі зазнала відавочныя змены. У 1990-я гады беларускія навукоўцы сацыяльных і гуманітарных дысцыплін адкрылі для сябе шматлікія новыя напрамкі, ідэі і канцэпцыі. У 2000-я гады новая тэарэтычная аснова была ўжо дастаткова засвоена і пачалі адыходзяць у сферу адукацыі.  Новая сітуацыя патрабавала ад беларускіх навукоўцаў усё большага прафесіяналізму і спецыялізацыі, што не заўсёды адбывалася паспяхова. З іншага богу, беларускія даследчыкі сутыкнуліся і з некаторымі складанасцямі: скарачэннем бюджэтаў на навуковую дзейнасць, падзенне грамадскай увагі да навукі, а часам і абмежаваннямі акадэмічных свабод.

Па гэтых і іншых прычынах зараз можна назіраць тэндэнцыю, калі публіцыстыка і  часам даволі ідэалагізаваная аналітыка прэвалюе над даследваннямі.  Перад Кангрэсам ставіцца мэта пераадолець гэту сітуацыю і стымуляваць пашырэнне даследчых практык у акадэмічнай і экспертнай супольнасці. 

Кангрэс будзе працаваць ў  рамках шырокага спектру секцый па розных дысцыплінах і даследчых накірунках: гісторыі, эканоміцы, паліталогіі, літаратуразнаўстве, мастацтвазнаўстве, урбаністыцы, рэлігіязнаўстве і г.д.

Для таго, каб прыняць удзел у галоўнай акадэмічнай падзеі года, трэба  падаць заяўку на сайце Кангрэса (http://icbs.palityka.org) да  15 чэрвеня 2012 г.

Поделиться ссылкой: